• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «СБ» напісала пра мізэрныя заробкі, якія прапаноўваюць выпускнікам журфака, а потым выдаліла артыкул

    На сайце газеты Адміністрацыі прэзідэнта «СБ. Беларусь сегодня» 25 лютага з’явілася нататка з загалоўкам «Дэкан журфака БДУ: стартавы аклад, які прапануюць нашым выпускнікам у рэгіёнах — 162 рублі».

    Гэтыя словы дэкан Вольга Самусевіч сказала на калегіі Міністэрства інфармацыі. «Сёлета пад размеркаванне трапляюць 102 выпускнікі. Але ёсць велізарныя складанасці, якія тычацца перш за ўсё размеркавання на месцах. Справа ў тым, што ў рэгіянальных СМІ стартавы аклад, прапанаваны нашым выпускнікам — 162 рублі. Пры гэтым толькі 30% рэгіянальных СМІ гатовыя даць маладому супрацоўніку месца ў інтэрнаце ці іншае жыллё. Усё гэта, як вы разумееце, не спрыяе жаданню выпускнікоў працаваць у рэгіянальных сродках масавай інфармацыі», — зазначыла Самусевіч.

    Адметна, што ў хуткім часе артыкул пра аклад маладых журналістаў з сайта «СБ» чамусьці знік. Знайсці публікацыю можна ў кэшы пошукавых сістэм.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці