Сеціўны натоўп
18 красавіка 2016
Інтэрнэт лічаць найвялікшым дасягненням чалавецтва апошніх дзесяцігоддзяў. Але Сеціва ўсё часцей называюць «сусветным сметнікам», бо тут найбольш яскрава адлюстроўваецца грамадства не толькі з яго высакародствам, годнасцю, талентам, але і з хамствам, хуліганствам, лаянкаю ды нават бандытызмам.
Як і ў рэальным свеце, у віртуальным узнікла з’ява натоўпу з усімі ўласцівымі яму атрыбутамі: непрадказальнасцю, панаваннем інстынктаў, моўным гвалтам. Аднак, у адрозненне ад рэальнага натоўпу, віртуальны паводзіцца незраўнёна больш нахабна, усведамляючы сваю беспакаранасць. Гэтак «сеціўная дэмакратыя» ператвараецца ў бязлітасны біч. Як бараніцца ад яго? Пра гэта ў выпуску ток-шоў «Форум».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Аляксандру Фядуту — 60. Свой юбілей ён сустракае за кратамі
03.11.2024
Юля Цімафеева: ад моладзевай ініцыятывы да культурнага феномену
03.08.2024
«Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве
06.03.2024
Перад выбарамі дзяржСМІ закідваюць чытачоў агітацыйнымі відэа
09.01.2025