• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сем журналістаў атрымалі прэмію World Press Freedom Heroes ад Міжнароднага інстытута прэсы

    Сярод іх украінская журналістка Вікторыя Рошчына, якая стала лаўрэаткай пасмяротна.

    Сем журналістаў атрымалі прэмію World Press Freedom Heroes

    Лаўрэаты і прадстаўнікі прэмій «Сусветны герой свабоды прэсы» і «Піянер свабодных СМІ» за 2025 год. Фота: Ron­ja Koskinen/IPI

    Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі Press Free­dom Awards ад Міжнароднага інстытута прэсы (IPI) адбылася 24 кастрычніка ў Вене падчас Сусветнага кангрэсу IPI.

    Сёлета лаўрэатамі World Press Free­dom Heroes сталі сем журналістаў: Мзія Амаглабелі (Грузія), Марцін Барон (ЗША), Марыям Абу Дага (Палесціна), Густаво Горыці (Перу), Джымі Лай (Ганконг), Вікторыя Рошчына (Украіна) і Тэсфалем Вальдзьес (Эфіопія).

    Гэта ваенныя карэспандэнты, журналісты-расследавальнікі і заснавальнікі СМІ, якія «праявілі неверагодную мужнасць і стойкасць у барацьбе за свабоду СМІ і свабодны паток навін».

    Дзве лаўрэаткі атрымалі ўзнагароду пасмяротна. Гэта Вікторыя Рошчына з Украіны, якая загінула ў расійскім палоне, і Марыям Абу Дага з Палестыны, фрылансерка Asso­ci­at­ed Press і Inde­pen­dent Ara­bia, якая закінула падчас вайны Ізраіля і ХАМАС.

    Ад імя Вікторыі Рошчынай узнагароду прынялі Ганна Бабінец, дырэктарка «Слідства.Інфо», якая падрабязна асвятляла справу Рошчынай, і Андрэй Бабарыкін, выканаўчы дырэктар «Украінскай праўды», дзе Рошчына працавала фрылансеркай.  

    «Дзіўна быць на сцэне ў Еўропе і прымаць узнагароду за калегу, якую вы ведалі, вядомага журналіста, якой ужо няма з намі, — сказала Бабінец. — Ці можаце вы сабе ўявіць, што прафесійны журналіст з еўрапейскай краіны ў 21‑м стагоддзі памірае ў турме праз катаванні і голад? Для мяне гонар атрымаць гэтую ўзнагароду за маю цудоўную, адважную калегу».

    Андрэй Бабарыкін і Ганна Бабінец трымаюць узнагароду Вікторыі Рошчынай. Фота: Ron­ja Koskinen/IPI 

    Яшчэ два журналісты не змаглі асабіста прысутнічаць на цырымоніі, бо знаходзяцца за кратамі. Гэта Мзія Амаглабелі з Грузіі і Джымі Лай з Ганконга. Апошні вядомы як выдавец і заснавальнік прадэмакратычнага выдання Apple Dai­ly, якое закрылася ў 2021 годзе на фоне маштабных рэпрэсій супраць свабоды прэсы ў Кітаі.

    Больш падрабязна пра лаўрэатаў чытайце тут

    Акрамя таго, узнагароду Free Media Pio­neer сёлета прысудзілі незалежным СМІ Венгрыі «на знак прызнання іх устойлівасці ва ўмовах усё больш варожага асяроддзя»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці