• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сэрыял «Чарнобыль» здымалі на падставе «Чарнобыльскай малітвы» Алексіевіч

    Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч паведаміла Свабодзе, што дала згоду на выкарыстаньне яе твору «Чарнобыльская малітва» для стварэньня сэрыялу HBO «Чарнобыль». Паводле яе быў заключаны адпаведны кантракт.

    Сюжэтная лінія з пажарным Васілём Ігнаценкам цалкам узятая зь кнігі Сьвятланы Алексіевіч. Ігнаценка, якога грае актор Адам Нагайціс, быў у ліку першых, хто прыбыў на тушэньне пажару на чацьвёртым энергаблёку ЧАЭС. У выніку атрымаў сьмяротную дозу радыяцыі і пакутліва памёр у Маскве праз пару тыдняў.

    Гісторыя Ігнаценкі — адна з самых шчымлівых у сэрыяле. Сьвятлана Алексіевіч напісала яе паводле доўгіх размоваў з жонкай Людмілай (акторка Джэсі Баклі). У інтэрвію Адам Нагайціс сказаў, што дадатковай інфармацыі пра свайго героя знайсьці было немагчыма з той прычыны, што ў СССР усе зьвесткі пра іх была засакрэчаныя, і адзінай крыніцай была кніга Алексіевіч.

    Сама Сьвятлана Алексіевіч, якая цяпер знаходзіцца ў Лісабоне, яшчэ не бачыла сэрыялу, але вельмі хоча яго паглядзець. Яна плянуе гэта зрабіць, калі вернецца бліжэйшым часам у Беларусь. Нобэлеўская ляўрэатка паабяцала падзяліцца ўражаньнямі са Свабодай.

    Тым часам чэскае выданьне Lidovky.cz у публікацыі пра сэрыял «Чарнобыль» выказала здагадку наконт выдуманага пэрсанажу Ўльляны Хамюк: «Таксама магчыма, што стваральнікі такім чынам робяць камплімэнт пісьменьніцы Алексіевіч, паколькі Хамюк некалькі падобная на яе і таксама паходзіць зь Беларусі».

    Амэрыканска-брытанскі міні-сэрыял «Чарнобыль» распавядае пра самую буйную тэхнагенную катастрофу XX стагодзьдзя — выбух на Чарнобыльскай АЭС.

    22dd4b80-ec5b-4b84-916e-f8b0972dd0a8_cx13_cy15_cw84_w1597_n_r1_st.jpg

    «Чарнобыльская малітва. Хроніка прышласьці» — кніга нобэлеўскай ляўрэаткі, беларускай журналісткі і пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч, прысьвечаная аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Алексіевіч у наступныя пяць гадоў пасьля аварыі гутарыла зь пяцьцюстамі сьведкамі аварыі, у тым ліку пажарнымі, ліквідатарамі, палітыкамі, лекарамі, фізыкамі і звычайнымі грамадзянамі. Кніга апісвае псыхалягічную і асабістую трагедыю, якой стала Чарнобыльская аварыя, і дасьледуе ўражаньні людзей, і тое, як аварыя паўплывала на іх жыцьці.

    Дарэчы, 31 траўня Святлана Алексіевіч святкуе свой 71‑ы Дзень нараджэння.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці