Шчырыя спачуванні. Пайшла з жыцця Караліна Русіновіч, шматгадовая супрацоўніца «Белсату»
Караліна змагалася з рэцыдывам рака. Шмат месяцаў яна не здавалася і змагалася да канца. Хвароба перамагла яе сёння раніцай.
Караліне было 42 гады, яна нарадзілася ў Беларусі ў польскай сям’і, якая жыве ў Лідзе. У 1996 годзе пераехала ў Польшчу і пасялілася ў Варшаве, дзе скончыла факультэт журналістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Да Белсата яна працавала ў беларускай рэдакцыі Польскага радыё.
Караліна пайшла з жыцця дакладна праз дзень пасля 12-годдзя Белсата, што адзначалася ўчора. Шмат гадоў сама арганізоўвала гэтае мерапрыемства. Яна ўдзельнічала ў прасоўванні станцыі, а да гэтага таксама працавала ў польскай рэдакцыі канала.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” шчыра спачувае родным і блізкім калегі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў