• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Шэндэровічу дазволілі выступіць у Мінску ўпершыню за 20 гадоў

    Вядомаму пісьменьніку-сатырыку, публіцысту і аднаму з найбольш пасьлядоўных крытыкаў палітычнага рэжыму Ўладзіміра Пуціна дазволілі правесьці канцэрт у Менску.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/cc5f2bf0-5271-4946-97ff-164a6bf561fd_cx0_cy8_cw0_w1023_r1_s-5wyvv.jpg

    Як паведаміў Віктар Шэндэровіч у сваім Face­book, яго пускаюць у Менск з канцэртам упершыню амаль за 20 гадоў. Паводле пісьменьніка, пасьведчаньне № 250 ад 1 лютага на права падрыхтоўкі і правядзеньня мерапрыемства выдадзена антрэпрэнэру Галоўным упраўленьнем ідэалёгіі, культуры і спраў моладзі Менгарвыканкаму. Канцэрт павінен адбыцца 25 траўня.

    «Адліга ў іх. Яшчэ летась не ўзгаднілі мяне, а сёлета ўзгаднілі, на злосьць Пуціну. Здаецца, я пайшоў на рэшту з цаны на газ, але гэта не мая справа. 25 траўня, значыцца. Калі яны за гэты час ізноў не палюбяць адзін аднаго», — напісаў Шэндэровіч у Face­book.

    Віктар Шэндэровіч вядомы жорсткай крытыкай палітыкі Ўладзіміра Пуціна, у тым ліку дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне. У жніўні 2014 году Шэндэровіч асабіста выходзіў на пікет у цэнтры Масквы з плякатам «Вайна з Украінай — ганьба і злачынства».

    Праз сваю грамадзянскую пазыцыю Шэндэровіч стаў аб’ектам нападак афіцыёзнай расейскай прапаганды, а ягоныя канцэрты ў Расеі неаднойчы адмяняліся. У Беларусі, паводле яго, ён стаў пэрсонай нон-грата ў пачатку 2000‑х, пасьля некаторых выпускаў праграмы «Лялькі», дзе ён у тым ліку высьмейваў Аляксандра Лукашэнку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці