Шорт-ліст прэміі Францішка Багушэвіча: «Белсат», Сяргей Дубавец, анлайн-часопіс Taubin
Беларуская асацыяцыя журналістаў
У кароткі спіс прэміі ўвайшлі 4 кнігі, два тэлевізійныя праекты і адзін YouTube-праект.
21 сакавіка, у дзень нараджэння Францішка Багушэвіча, Беларускі ПЭН прадставіў
кароткі спіс намінантаў на прэмію ў яго гонар. Гэтая ўзнагарода адзначае творцаў, якія аднаўляюць гістарычную памяць і ўмацоўваюць беларускую ідэнтычнасць.
Хто ўвайшоў у кароткі спіс прэміі імя Францішка Багушэвіча
- «Вусы Скарыны» – аўтар і вядоўца Цімафей Акудовіч (телевізійны праект «Белсата»).
- «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» – аўтарка і вядоўца Кацярына Ваданосава (телевізійны праект «Белсата»).
- «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» – Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч (фонд «Kamunikat.org»).
- «Стагодзьдзе НН» – Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна»).
- «Экспэдыцыя Вацлава Ластоўкага 1928 году. Захаваная спадчына» – Вольга Лабачэўская (выдавецтвы Skaryna Press і Czabor Publishing).
- «Савецкая Беларусь» – Ганна Севярынец (выдавецтва Czabor Publishing).
- «Беларусь як тэкст» – каманда анлайн-часопіса Taubin (цыкл YouTube-лекцый).
Сёлета Беларускі ПЭН аднавіў падыход да намінацый і пашырыў фарматы твораў. Цяпер у спіс маглі трапіць не толькі кнігі, але і публіцыстыка, падкасты, кіно ды іншыя формы мастацкага выказвання.
«Еду на лекцыю і шыю панталоны». Кацярына Ваданосава расказала пра новы аўтарскі праект
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў