• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Шосты штраф Ларысе Шчыраковай за фрылансерства

    Суддзя Гомельскага раёна Вольга Фядосава 4 кастрычніка аштрафавала журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову за супрацу з замежным СМІ без акрэдытацыі.

    Журналістка гэтым разам атрымала штраф памерам 35 базавых велічыняў, што складае 805 рублёў. Ларыса Шчыракова прызнаная вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага спадарожнікавага  тэлеканала “Белсат” — паводле часткі 2, артыкула 22.9 КаАП за відэасюжэт пра гаротны стан аўтарынку “Асаўцы”.

    Гэта сёлета ўжо шосты штраф Шчыраковай за фрылансерскую дзейнасць. Агульная іх сума склала 4 086 рублёў.

    Ларыса Шчыракова ў судзе віну не прызнала, нават выказала непаразуменне, з якой нагоды міліцыя, а за ёй і суды абмяжоўваюць канстытуцыйнае права на збор і распаўсюд інфармацыі.

    У той жа дзень, 4 кастрычніка, суддзя Чыгуначнага раёна Гомеля Яўген Шаршнёў разгледзеў іншую адміністрацыйную справу ў дачыненні Шчыракой, якую ініцыяваў аддзел унутраных спраў гэтага ж раёна. Справа накіраваная на дапрацоўку ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

    У пратаколе, які склаў участковы інспектар Чыгуначнага РАУС Яўген Нерушаў, блытана напісана, што 9 жніўня Ларыса Шчыракова «ажыццявіла публікацыю відэасюжэта на сайце канала “Белсат” у праграме “Аб’ектыў” з правядзенннем інтэрв’ювання грамадзянаў па вуліцы Цімафеенкі ў Гомелі”. Назвы матэрыяла ў пратаколе няма. Апроч таго, 9 жніўня на сайце “Белсата” наогул адсутнічае хоць нейкая публікацыя з вуліцы Цімафеенкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці