Шоу «Без ретуши» вяртаецца, але ў новым фармаце і з новым вядучым
Malanka Media анансавала прэм’еру трэцяга сезону шоу «Без ретуши». Новы вядучы праекта — Аляксандр (Маляваныч) Ждановіч.

Фота: tut.by
«Цяпер «Без ретуши» — гэта не проста рэаліці, а ўнікальнае шоу, якое аб’ядноўвае ў сябе элементы трэвел-назіранняў, дакументальнай здымкі і самых шчырых размоваў», — цытуе словы рэжысёра праекта Аляксандра Гарадко «Маланка».
Першы выпуск з новага сезону быў на днях прэзентаваны публіцы ў Вільні — у ім распавядаецца пра падарожжа Маляваныча ў Швецыю.
Адзначаецца, што цяпер героі шоу — гэта простыя беларусы, «якія нягледзячы на тое, што жывуць у розных кутках свету, працягваюць годна несці сваю беларускасць».
«Гэта дакументальнае падарожжа скрозь лёсы беларусаў. Мы пакажам іх гісторыі без рэтушы, а жыццё — без адлегласцей», — так гучыць новы цізер праграмы.
Прэм’ера трэцяга сезону адбудзецца 23 лістапада а 19.00 па Мінску на YouTube-канале Malanka Action.
«У беларусаў тут няма столькі болю». Што ўбачыў Маляваныч у ЗША?
Нагадаем, што папярэдні канцэпт шоу прапаноўваў раскрыццё герояў праз пошук фатаграфічнага вобраза. Вядучымі праекта выступалі вядомыя беларускія фатографы Яўген Канаплёў і Юля Лейдзік. Сярод герояў былі Дзяніс Дудзінскі і Каця Раецкая, Зоя Белахвосцік, Вольга Сафронава, Сяргей Пукст, Мікіта Моніч, Уладзімір Цэслер, гурт «Бі‑2», Святлана Курс, Святлана Ціханоўская, і іншыя вядомыя постаці беларускай культуры, спорту, палітыкі.
Сёння Яўген Канаплёў і Юля Лейдзік публічна пацвердзілі заканчэнне сваёй працы ў праекце. Яны плануюць запусціць свае шоу.
Юля Лейдзік і Жэня Канаплёў — пра тое, як ім удалося пракрасціся ўнутр Ціханоўскай
@bajmedia