• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Што стала прычынай масавага адключэння сайтаў, X i Chatgpt

    У аўторак, 18 кастрыніка 2025, у выніку маштабнага збою ў сістэме Cloud­flare, якая абслугоўвае каля 20% усіх інтэрнэт-рэсурсаў, многія анлайн-сэрвісы перасталі працаваць.

    Што стала прычынай масавага адключэння сайтаў, X i Chatgpt

    Аб’ём запытаў з памылкай 5xx у сетцы Cloud­flare 18 лістапада. Фота: Cloud­flare

    Гэта закранула папулярныя платформы кшталту Spo­ti­fy і X, а таксама амаль усе буйныя нейрасеткі і нават некаторыя відэагульні.

    У кампаніі назвалі прычыны. Так, паводле слоў тэхдырэктара Эйна Кнехта і гендырэктара Мэцью Прынса, збой не быў выкліканы кібератакай або шкоднай дзейнасцю.

    Трыгерам стала схаваная памылка ў адным з унутраных сэрвісаў, якія адказваюць за абарону ад ботаў. Гэтая памылка ўзнікла пасля стандартнага змянення канфігурацыі і прывяла да ланцуговай рэакцыі, што закранула іншыя кампаненты глабальнай сеткі Cloud­flare.

    Паводле інфармацыі на афіцыйнай старонцы статусу Cloud­flare, збой пачаўся прыблізна а 14:48 паводле мінскага часу і працягваўся каля трох гадзін. Да 17:42 кампанія паведаміла аб завяршэнні работ па аднаўленні. У Cloud­flare адзначылі, што некаторыя сэрвісы, хутчэй за ўсё, будуць кароткачасова працаваць са збоямі праз натуральны ўсплёск трафіку пасля таго, што адбылося.

    Учорашнія праблемы выйшлі за межы анлайн-сэрвісаў і закранулі нават аб’екты фізічнага свету. Напрыклад, наведнікі McDon­ald’s і іншых устаноў, у працы тэрміналаў якіх таксама задзейнічаныя сэрвісы Cloud­flare, не маглі замовіць сабе ежу, піша Office Life.

    Гэта ўжо трэці буйны збой за месяц. У кастрычніку большая частка рэгіёна US-East­‑1 у AWS была адключана больш чым на дзве гадзіны пасля таго, як у Ama­zon адбыўся DNS-збой. Усяго праз некалькі дзён здарыўся маштабны збой Microsoft Azure. Гэтыя інцыдэнты паўплывалі амаль на кожнага карыстальніка інтэрнэту, бо на Azure і AWS прыпадае каля 24% і 30% рынку воблачных вылічэнняў адпаведна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці