• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Што вядома пра Уладзіміра Пярцова, які стаў галоўным ідэолагам Беларусі

    Апошнія тры гады Уладзімір Пярцоў быў міністрам інфармацыі, а цяпер пайшоў на павышэнне. Яго папярэднік Ігар Луцкі перайшоў на працу ў Савет Рэспублікі. Расказваем, што вядома пра Пярцова.

    Пры Пярцове адбыўся поўны разгром незалежных медыя

    Пярцоў стаў міністрам інфармацыі ў красавіку 2021 года. Фармальна менавіта пры ім адбыўся поўны разгром незалежных медыя — былі закрытыя Tut.by, «Наша Ніва», БелаПАН і іншыя СМІ. Быў «нармалізаваны» Анлайнер.

    Але застаецца вялікае пытанне, ці абраны рэпрэсіўны курс быў персанальнай ініцыятывай Пярцова.

    Рэч у тым, што адначасова з прызначэннем Пярцова на пасаду міністра пайшоў на павышэнне яго папярэднік Ігар Луцкі, які стаў намеснікам па ідэалогіі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

    І калі Пярцоў у першыя дні працы міністрам акуратна казаў, што ў Беларусі заўсёды былі і будуць апазіцыйныя СМІ, Луцкі ўпэўнена перайшоў да тэрору ў адносінах журналістаў і рэдактараў.

    Цяпер гісторыя-2021 паўтараецца — міністр інфармацыі пераходзіць у крэсла ў Адміністрацыі прэзідэнта і зможа (прынамсі пры жаданні) уплываць на медыяпрастору. Якія планы ў Пярцова і ці пакінуць яму нейкую свабоду дзеяння, будзе зразумела бліжэйшым часам.

    Дзесяць гадоў на чале «Міра» 

    Самый продолжительная ступень в карьере у Перцова — десятилетняя работа директором представительства телеканала «Мир» в Беларуси. Он занимал эту непыльную должность с 2010 по 2021, получив ее сразу после удачного брака.

    Жена Перцова — телеведущая Юлия Перцова, дочь Александра Радькова.

    . Блізкі да Лукашэнкі чыноўнік быў міністрам адукацыі, працаваў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, а пасля ўзначальваў «Белую Русь».

    Пры Пярцове «Мір» не дэманстраваў ніякіх поспехаў. Хоць тэлеканал і трапіў у «сацыяльны спіс», а значыць, быў даступны кожнаму гледачу ў Беларусі, яго рэйтынгі заставаліся мізэрнымі.

    Зрэшты, калі на месца Пярцова ў «Мір» прыйшла Вольга Шпілеўская, сітуацыя не змянілася.

    Няўдалы досвед у тэлеэфіры

    Уладзімір Пярцоў нарадзіўся ў Віцебску ў 1974 годзе. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

    У 1990‑я ён працаваў у мясцовым Палацы культуры і тэхнікі прафсаюзаў, быў вядучым дыскатэк. Быў сярод стваральнікаў радыёстанцыі «Віцебск». Непрацяглы час працаваў у Расіі, але пасля вярнуўся ў Беларусь.

    Пярцоў спрабаваў зрабіць у Мінску кар’еру тэлевядучага, трапіў нават у «Добрай раніцы, Беларусь!», але нешта пайшло не так. Тагачасны кіраўнік БТ Ягор Рыбакоў прызнаваўся, што дуэт Пярцова і Таццяны Сулімавай недастаткова дынамічны для ранішняга эфіру. «У вобразе вядучых прысутнічала нешта, што закалыхвае публіку», — казаў ён.

    Пасля Пярцоў узначаліў Гродзенскую абласную тэлерадыёкампанію, пакуль не атрымаў запрашэнне ў «Мір».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці