«Штодзень» звярнуўся да чытачоў па падтрымку
Сайт з навінамі Гомельскага рэгіёна па-беларуску просіць чытачоў замежжа аказаць фінансавую падтрымку праекту. А чытачам унутры Беларусі дзякуе за мужнасць.
Зварот да чытачоў з’явіўся ў тэлеграм-канале выдання 14 лістапада.
«Надышоў час, калі “Штодзень” вырашыў звярнуцца да вас па падтрымку. Нашая маленькая рэдакцыя працягвае ствараць “лямпавае СМІ” для гомельскай аўдыторыі.
Мы – адзіныя, хто піша заўжды па-беларуску ў нашым рэгіёне. І мы таксама намагаемся шукаць для вас цікавыя навіны і распавядаць гісторыі, якія да нас ніхто не распавядаў», – напісала каманда гомельскага сайта.
Усіх, хто знаходзіцца за мяжой, папрасілі падтрымаць нашае выданне і стаць фундатарамі важнага для Гомельшчыны праекту.
«А беларусам, якія нас чытаюць з краіны, мы проста дзякуем за мужнасць».
Падтрымаць гомельскі навінавы сайт можна праз патрэон
