Сілавікі ціснуць на бацькоў вядоўцаў тыкток-канала «Люстэрка»
Губазікаўцы паведамілі, што завялі новыя крымінальныя справы ў дачыненні да вядоўцаў тыкток-канала выдання «Люстэрка». Сілавікі прымусілі бацькоў блогерак запісаць відэа са словамі асуджэння і абурэння ў дачыненні да дзяцей.

Скрыншот: Наша Ніва
Канал сілавікоў паведамляе, што ў Беларусі ў бацькоў тых, хто супрацоўнічаў з «Люстэркам», «праведзены ператрусы, накладзены арышт на маёмасць».
«У бацькоў вялікія непрыемнасці», — «клапоцяцца» губазікаўцы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў