Скасоўваецца артыкул 193.1 КК. За час яго дзеяння былі асуджаныя 13 чалавек ВІДЭА
Асамблея НДА падрыхтавала развітальны відэаролік да скасавання артыкула 193.1. Крымінальнага кодэкса.
18 ліпеня перастае дзейнічаць артыкул, які караў за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый.
За 13 гадоў існавання гэтай нормы былі асуджаныя 18 актывістаў ды дзесяткі чалавек атрымалі папярэджанні — пагрозы пракуратуры ці КДБ з патрабаваннем спыніць дзейнасць без рэгістрацыі.
Больш за 10 гадоў праваабаронцы і грамадскія актывісты Беларусі і свету намагаліся скасавання артыкула. Але перамога толькі частковая — ужо з 19 ліпеня замест крымінальнай адказнасці за дзейнасць без рэгістрацыі будуць прадугледжаныя адміністратыўныя штрафы да 50 базавых. Прычым такое спагнанне змогуць накладаць міліцыянты ці чыноўнікі органаў юстыцыі нават без судовага разгляду.