Skype працуе зь перабоямі па ўсім сьвеце
21 верасня 2015
Мэсэнджэр, якім валодае карпарацыя Microsoft, працуе зь перабоямі.
У панядзелак, 21 верасьня, каля 11:30 па менскім часе праграма Skype пачала працаваць зь перабоямі: ня ўсім даходзяць паведамленьні, амаль усе карыстальнікі адлюстроўваюцца як «ня ў сетцы», зрабіць галасавы ці відэавыклік немагчыма. Часам паведамленьні атрымліваецца адсылаць і прыняць.
Мяркуючы па сайтах, што правяраюць статус інтэрнэт-сэрвісаў, і паведамленьнях на калектыўным блёгу Reddit, праблемы са Skype назіраюцца па ўсім сьвеце.
Карпарацыя Microsoft пакуль не дала афіцыйных тлумачэньняў.
У блогу Skype прызналі праблему, сьцьвярджаецца, што яна ўжо вырашаецца. На час непаладак рэкамэндуецца карыстацца вэб-вэрсіяй на web.skype.com
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Ціханоўская на канферэнцыі ў Мюнхене заклікала падтрымаць беларускія СМІ і грамадства
16.02.2024
Чацвёрты раз Кацярына Андрэева сустракае дзень народзінаў за кратамі
02.11.2024
Па месцы рэгістрацыі намесніка старшыні БАЖ прыходзілі з ператрусам
17.05.2024
Пракуроры Брэсцкай вобласці ад пачатку года «выявілі» амаль 200 «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
10.07.2024