Слонімскі журналіст і літаратуразнавец Сяргей Чыгрын выйшаў на волю пасля арышту
Пасля 22 сутак адміністрацыйнага арышту слонімскі журналіст і літаратуразнавец Сяргей Чыгрын выйшаў на волю.

Сяргея Чыгрына затрымалі 16 снежня, суд Слонімскага раёна прызначыў яму 7 сутак адміністрацыйнага арышту — інкрымінавалі перапосты з «экстрэмісцкіх рэсурсаў», хоць насамрэч калегі звязваюць яго арышт з ранейшай працай у недзяржаўных медыя.
23 снежня літаратара не выпусцілі на волю, прысудзіўшы яшчэ 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Сяргей Чыгрын да апошняга працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага драматычнага тэатра.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў