• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Смаргонь: два гады “хатняй хіміі” за абразу Прэзідэнта РБ

    У судзе Смаргонскага раёна  6 студзеня вынесены  прысуд па крымінальнай справе 19-ці гадовага мясцовага жыхара Іллі Вайткевіча. Яго абвінавацілі ў публічнай абразе Прэзідэнта Беларусі па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

    Суд Смаргонскага раёна

    Справу разглядаў суддзя Сяргей Балондзь, дзяржаўны абвінаваўца — пракурор А. Клышэвіч.

    Следствам было ўстаноўлена, што Ілля Вайткевіч, знаходзячыся на самаізаляцыі, размясціў 28 жніўня ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” ў групе “Нетыповы Астравец” каментарый, у якім дапусціў, згодна вывадам экспертызы, негатыўную ацэнку прэзідэнта РБ, напісаўшы сярод іншага, што ён “гаў…” і “кончаны…”.

    Каментарый пры гэтам праглядзела не меней за 1 500 карыстальнікаў.

    На судзе Вайткевіч патлумачыў свае дзеянні эмоцыямі і нястрыманасцю і раскаяўся ва ўчыненым.

    Суд улічыў малады ўзрост абвінавачанага, прызнанне віны і раскаянне, а таксама тое, што Ілля раней быў несудзімы.

    Суддзя Сяргей Балондзь пастанавіў прызнаць Іллю Вайткевіча вінаватым і вынес пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на два гады без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.

    Мабільны тэлефон “Hon­or” як сродак здзяйснення злачынства, канфіскаваны ў даход дзяржавы.

    У апошні час у абразе прэзідэнта абвінавачваюць усё болей і болей людзей. Так, у апошні дзнь 2020 года 31 снежня стала вядома, што карэспандэнту сайта «Першы Рэгіён” Сяргею Гардзіевічу прад’яўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ (“абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці