• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Спецкамісія пад кіраўніцтвам былой міністаркі інфармацыі сотнямі множыць “экстрэмістаў”

    Колішняя кіраўніца Міністэрства інфармацыі, а цяпер дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч знайшла прымяненне ў новай якасці – як” жывы” шчыт супраць праяваў “экстрэмізму” ў медыйнай галіне. 

    Газета “Адзінства” — друкаваны орган Барысаўскага райвыканкама – апублікавала разгорнутую справаздачу сваёй дэлегаткі ў парламенце, нараджэнкі Барысаўшчыны Ліліі Ананіч.

    Сярод пераліку заслуг за прамінулы перыяд кідаецца ў вочы дзейнасць 63-гадовай дэпутаткі на чале Рэспубліканскай камісіі “па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці праяваў экстрэмізму”. Чарговы кантрольны орган быў заснаваны пастановай Савета міністраў №70 у лютым 2021 года на хвалі татальнай зачысткі інфармацыйнай прасторы ад любых праяваў “іншадумства”.

    Як вынікае з раздзела “грамадска-палітычная дзейнасць” у справаздачы дэпутаткі, ад пачатку сваёй працы падначаленая ёй камісія выявіла 1379 “праяваў экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму”.

    “Па ўсіх выяўленых фактах прынятыя рашэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам”, — паведамляе Лілія Ананіч сваім выбарцам, дадаючы, што зафіксаваны ледзь не 100-працэнтна магчымы вынік.  

    “На сістэмнай аснове ажыццяўляю кіраўніцтва дзейнасцю рэспубліканскай камісіі. За пэрыяд 2021–2022 гадоў праведзена ацэнка 1400 аб’ектаў даследавання, на якія паступілі сігналы, у 1379 узорах выяўлена наяўнасць прыкмет праяваў экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму. Прынятыя адпаведныя рашэнні”, — рапартуе Лілія Ананіч. 

    У склад Рэспубліканскай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці праяваў экстрэмізму ўваходзяць прадстаўнікі як цывільных, так і сілавых структур. Гэта “эксперты” Міністэрства інфармацыі, інстытутаў сацыялогіі, філасофіі і гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Камітэта дзяржбяспекі, Памежнага камітэта, МУС і асобна ад ГУБАЗіК, а таксама шэрагу іншых дзяржаўных устаноў.

    Спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” акумулюецца на сайце Міністэрства інфармацыі — гэта кантэнт друкаваных і электронных СМІ, аўтарскіх блогаў, тэлеграм-каналаў, рознажанравых выданняў. Колькасць старонак з пералікам найменняў забароненай прадукцыі ўшчыльную набліжаецца да паўтысячы, а саміх “фігурантаў” прыкладна столькі, як і называла Лілія Ананіч. 

    Акрамя таго, на падставе атрыманых з камісіі звестак уласныя спісы складаюць КДБ і МУС. Там ужо сыстэматызуецца “цяжкая артылерыя”, бо гэта “экстрэмісцкія фармаванні” або асобы, якія нібыта “маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.

    Лілія Ананіч хоць і мае журналісцкую адукацыю, але зрабіла кар’еру праўладнай чыноўніцы. Пасля непрацяглай практыкі фотакарэспандэнткай раённай газеты «Шлях камунізму» і рэдактаркай выдання НДІ сродкаў аўтаматызацыі ў пачатку 1990‑х перайшла на пасаду намесніцы начальніка ўпраўлення сродкаў масавай інфармацыі Міністэрства культуры і друку. 

    З моманту заснавання Міністэрства інфармацыі працавала намесніцай, першай намесніцай міністра, а ў 2014‑м узначаліла ведамства. За жорсткія санкцыі ў дачыненні да недзяржаўнай прэсы яе прозвішча трапіла ў “чорны спіс” чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза.

    Пасля звальнення з пасады ў 2017 годзе ўзначаліла Беларускі саюз выдаўцоў і распаўсюднікаў друку, а ў 2019‑м Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне Ліліі Ананіч кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. У “парламенце” стала намесніцай старшыні камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

    А неўзабаве атрымала “даважак” у якасці кіраўніцы Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкмет праяваў экстрэмізму. І ўдарнымі тэмпамі за кароткі час “выкрыла” пад 1400 прыхаваных “ворагаў рэжыму”.

    Чытайце яшчэ:

    Прабабуля і ўнучка ў адным мінскім СІЗА з розніцай у 80 гадоў. Гісторыя прабабулі Марыны Золатавай

    Інга Хрушчова: Маркаў — пыхлівы, Азаронак — секта, беларуская прапаганда страшнейшая за расійскую

    Барыс Гарэцкі: Поспех тутбаеўцаў выклікаў вялікую зайздрасць уладаў і расправу

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці