Спецслужбы напісалі журналістцы Марыі Грыц
Журналістка Марыя Грыц атрымала паведамленне ад беларускіх спецслужбаў у Facebook. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў гэтай сацсетцы.

Марыя Грыц. Фота: «Радыё Свабода»
Ад Марыі хацелі атрымаць інфармацыю аб працэсах унутры «так званых» дэмсіл і дыяспары. За гэта ёй прапаноўвалі грошы, або магчымасць наведаць Беларусь.

Скрыншот паведамлення
Адзначым, што спецслужбы пачалі пісаць з новага акаўнту — раней беларускім актывістам за мяжой пісалі з акаўнта Maria Pulkovskay.
А 27 кастрычніка журналісту «Еўрарадыё» Тарасу Тарналіцкаму прапанавалі нібы супрацоўнічаць з СБУ, распавядаючы інфармацыю аб беларускіх дэмсілах, іх планах на будучыню і стаўленне да Украіны.
Тады па запыце рэдакцыі прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар адзначыў:
«Да моманту ўсведамлення сапраўднага боку зносін чалавек фактычна сваімі дзеяннямі фарміруе супраць сябе кампраметуючыя матэрыялы, тым самым апынаючыся ў патэнцыйнай залежнасці ад беларускіх спецслужбаў. Такім чынам адбываецца вербаванне чалавека, бо калі ён адмовіцца ад далейшага ўзаемадзеяння, раней атрыманаю інфармацыяй чалавека будуць шантажаваць».
                        @bajmedia