• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кампанія «За права на інфармацыю»

    Парушэнні нормаў, звязаныя з масава-інфармацыйнай дзейнасцю, сталі звыклай характарыстыкай грамадскага жыцця. У сусветнай практыцы гэта адзін з самых канфліктных відаў праваадносін. Беларусь – у лідарах.

    У 2013, 2015 і 2017 гадах ГА “БАЖ” былі складзеныя рэйтынгі адкрытасці для журналістаў рэспубліканскіх органаў улады (Міністэрствы, Дзяржаўныя камітэты, Савет міністраў, суды).

    Дадзеныя рэйтынгі паказваюць існаванне сур’ёзнай праблемы доступу журналістаў да інфармацыі ў большасці ведамствах, частую непрафесійнасць і неадпаведнасць заканадаўству ўзроўню працы ведамстваў з журналістамі.

    Разам з тым у цяперашняй эканамічнай і палітычнай сітуацыі грамадства найбольш зацікаўленае ў атрыманні праўдзівай і своечасовай інфармацыі, доступ грамадства да якой магчымы толькі пры адпаведным прафесійным узаемадзеянні органаў улады і СМІ.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” распачала кампанію “За права на інфармацыю”, мэта якой – паляпшэнне якасці медыяпрадукту СМІ праз з’яўленне ў ёй своечасовай і актуальнай інфармацыі ад дзяржаўных ведамстваў, якая запатрабавана ў беларускім грамадстве.

    Асноўныя праблемы:

    Тэрміны адказа на зварот. У час інтэрнэта інфармацыя - дадікатная матэрыя. Вельмі хутка яна становіцца не актуальнай

    Абмежаваны доступ да інфармацыі, гэта як закрытыя паседжанні, планёркі толькі з “патрэбнымі” журналістамі, з якімі ёсць дамовы, гэта і артыкул 37 Закона аб СМІ, якім прыхоўваюць інфармацыю, спасылаючыся на яе сакрэтнасць.

    Ціск і перашкоды працы журналістаў з боку праваахоўчых органаў.

    Вырашыць гэтыя праблемы можна некалькімі шляхамі:

    змяніць заканадаўства;

    змяніць стаўленне ў грамадстве.

    Задачы:

    фармаванне ў прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый разумення абавязку прадастаўляць журналістам дакладную, своечасовую і актуальную інфармацыю, стварэння дадзенымі органамі і арганізацыямі эфектыўных каналаў і метадаў распаўсюду такой інфармацыі.

    атрыманне журналістамі навыкаў па наладжванні камунікацыі з дзяржаўнымі органамі і арганізацыі, эфектыўным узаемадзеянні, актыўным карыстанні сваімі правамі на атрыманне інфармацыі.

    Мэтавыя аўдыторыі:

    кіраўнікі і чыноўнікі дзяржустаноў рэспубліканскага і абласнога узроўняў (міністэрствы, дзяржаўныя камітэты, выканаўчыя камітэты, саветы дэпутатаў, адміністрацыя прэзідэнта, суды, пракуратура, парламент)

    прэс-службы дзяржаўных ведамстваў і ўстаноў

    журналісты СМІ

    Запрашаем далучыцца да кампаніі. Наша пошта pravanainfo@gmail.com

    БАЖ предлагает ввести понятие «Запрос информации» и обязать чиновников отвечать в течение 7 дней

    ОО «Белорусская ассоциация журналистов» направило в Администрацию президента Беларуси, а также Совет Министров предложения о необходимости внесения изменений и дополнений в законодательство, регулирующее сроки предоставления информации журналистам.
    01.04.2020

    Ни один из судов не предоставил БАЖу Инструкцию о порядке посещения, на которую ссылается милиция

    Опрос членов Белорусской ассоциации журналистов показал: больше половины коллег, посещающих суды, сталкивались с затруднениями с входом в здания при наличии техники. Это касается судов города Минска, областных и районных судов.
    02.09.2019

    БАЖ провел исследование того, как организации подходят к аккредитации журналистов

    Работа с информацией — основа журналистской деятельности. Предполагается, что доступу к информации должна способствовать аккредитация, право на которую дает статья 35 «Аккредитация журналистов средств массовой информации» Закона «О средствах массовой информации»:
    28.01.2019

    «Всем журналистам места не хватит». Аккредитация как средство защиты от СМИ

    Политический режим сознательно ограничивает право на свободу информации и свободу работы для СМИ.
    20.11.2018

    Маніторынг сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў Рэспублікі Беларусь

    Маніторынг праводзіўся ў межах кампаніі "За права на інфармацыю". Маніторынг праводзіўся датычна: сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый Рэспублікі Беларусь (спіс дзяржаўных органаў і арганізацый Рэспублікі Беларусь складзены з улікам адпаведнай інфармацыі, якая ўтрымліваецца ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў пераліку рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 05.05.2006 г. № 289); сайтаў абласных, раённых, гарадскіх мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў (спіс абласных, раённых, гарадскіх мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў складзены з улікам адпаведнай інфармацыі, якая ўтрымліваецца на сайце Нацыянальнага кадастравага агенцтва).
    19.11.2018
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці