Бабруйскія журналісты падтрымалі «Эстафету добрых спраў»
Сябры ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у Бабруйску далучыліся да прыборкі крэпасці — мясцовага гістарычнага помніка.
За некалькі гадзін працы разам з ініцыятыўнай групай валанцёраў сабралі ды вынеслі каля 50-ці пакункаў смецця.
«Я чытаў пра тое, што ёсць валанцёрская супольнасць, якая ладзіць прыборку тэрыторыі крэпасці. І, канешне, узнікла жаданне падтрымаць гэтую акцыю. Мне б хацелася, каб Бабруйская крэпасць найперш адпавядала свайму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пакуль будынкі знаходзяцца ў вельмі занядбаным стане, і мясцовае кіраўніцтва нічога не робіць, каб нешта змянілася», — кажа бабруйскі журналіст, актывіст ГА «БАЖ» Андрэй Шобін.
Бажаўцы спадзяюцца, што калі-небудзь тут змогуць праходзіць экскурсіі, а гэтыя мясціны стануць цэнтрам культурнага жыцця горада.
