«Эстафета добрых спраў» паехала ў Лунінец
https://baj.media/be/analytics/gazeta-slonimskaya-dapamagala-sabrac-padarunki-zemlyakamСябры слонімскай суполкі БАЖ, большасць з якіх працуе ў “Газеце Слонімскай” альбо супрацоўнічае з выданнем, 11 студзеня перадалі "Эстафету добрых спраў" калегам у Лунінец.
Падчас дабрачыннай акцыі ў Слоніме імі былі сабраны і перададзены навагоднія і калядныя падарункі землякам з няпростым лёсам. Таксама з ініцыятывы сябра БАЖ Вольгі Шынкевіч у рэдакцыі “Газеты Слонімскай” адбыўся майстар-клас па вырабу кармушак для птушак.
БАЖаўцы Мікіта Пастухоў, Таццяна Плахетка, аўтар гэтых радкоў, а таксама супрацоўнікі “ГС” Зміцер Міцкевіч і Аляксей Навіцкі не засталіся ў баку ад добрай справы.
У выніку, некалькі кармушак з просам на маладых дрэўцах каля рэдакцыі “ГС” чакаюць пярнатых гасцей.
Фота з архіва слонімскай суполкі ГА «БАЖ»