• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенскія журналісты далучыліся да «Эстафеты добрых спраў»

    Сябры ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" з Гродна далучыліся да "Эстафеты добрых спраў".

    Такое рашэнне было прынята ў Гродне падчас сходу сябраў арганізацыі. Журналісты вырашалі, што зрабiць карыснага сваiмi сiламi i за свае рэсурсы. Калегі з розных выданняў горада распрацавалі невялікі план дзейнасці суполкі на 2017 год.

    Сярод ужо вядомых планаў гродзенскіх журналістаў — захаванне памяці гродзенскай краязнаўцы Наталлі Канюк, што памерла ў Гродне 10 студзеня ва ўзросце 68 гадоў. Артыкулы Наталлі Канюк з’яўляліся на старонках “Вячэрняга Гродна”, інтэрв’ю з ёй былі на старонках “Твайго Стылю”, hrodna.life.

    Таксама сябры БАЖу з Гродна вырашылі далучыцца да кампаніі ў падтрымку сляпога паэта і журналіста Алеся Чобата. Журналісты вырашылі дапамагчы праз платформу «Талака», а таксама зрабіць серыю матэр’ялаў пра Чобата ды паўдзельнічаць ў сапраўднай талацэ, каб давесці да ладу хату, у якой жыве Алесь Чобат.

    Цягам бліжэйшых тыдняў гродзенскія сябры ГА «БАЖ» будуць прымаць прапановы наконт запатрабаванасці ў семiнарах, трэнiнгах, экспертах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці