• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Каляндарны план кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-2015 для журналістаў

    Дзень выбараў – 11 кастрычніка 2015 г.

    Этапы выбарчага працэсу

    Тэрмін правядзення

    Прызначэнне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (не пазней чым за 5 месяцаў да заканчэння паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта)

    Рашэнне Палаты прадстаўнікоў ад 30 чэрвеня 2015 года

    Вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты (пачынаецца за 70 дзён і сканчаецца за 40 дзён да выбараў)

    З 15 ліпеня па 13 жніўня ўключна

    Вызначэнне месцаў, у якіх забаронена правядзенне пікетавання з мэтай збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

    Не пазней за 17 ліпеня ўключна

    Прадстаўленне спісу сябраў ініцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты і заявы аб яе рэгістрацыі ў акруговы выбаркам (не пазней чым за 85 дзён да выбараў)

    Не пазней за 17 ліпеня ўключна

    Рэгістрацыя ініцыятыўных груп

    У пяцідзённытэрмін з дня падачы заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы

    Адкрыццё спецыяльнага выбарчага рахунку для аплаты выдаткаў і паслуг, звязаных са зборам подпісаў выбаршчыкаў

     

     

    З дня рэгістрацыі ініцыятыўнай групы

    Стварэнне тэрытарыяльных выбарчых камісій (не пазней чым за 80 дзён да выбараў)

    Не пазней за 22 ліпеня ўключна

    Збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты (пачынаецца за 80 дзён і заканчваецца за 50 дзён да выбараў)

     

    З 23 ліпеня па 21 жніўня ўключна

     

    Прадстаўленне падпісных лістоў у раённыя, гарадскія, раённыя ў гарадах камісіі (не пазней за 50 дзён да выбараў)

    Не пазней за 21 жніўня

     

    Праверка сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах і забеспячэнне сапраўднасці дадзеных пра колькасць подпісаў

    У дзесяцідзённы тэрмін пасля здачы падпісных лістоў

     

    Прадстаўленне ў Цэнтральную выбарчую камісію дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты

    З 22 жніўняпа 5 верасня ўключна

    Вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій

    Не пазней за 23 жніўня ўключна

    Стварэнне ўчастковых выбарчых камісій (не пазней чым за 45 дзён да выбараў)

    Не пазней за 26 жніўня ўключна

    Абвяшчэнне рашэння аб стварэнні ўчастковых выбарчых камісій

    У сямідзённы тэрмін пасля стварэння камісіі

    Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты (пачынаецца за 35 дзён і сканчаецца за 25 дзён да выбараў)

    З 6 па 15 верасня ўключна

    Адкрыццё спецыяльнага выбарчага рахунку для фінансавання выдаткаў па вядзенні перадвыбарнай агітацыі

     

    З дня рэгістрацыі кандыдата ў Прэзідэнты, прадстаўніка кандыдата па фінансавых пытаннях

     

    Перадача Цэнтральнай выбарчай камісіяй у сродкі масавай інфармацыі звестак пра паступленне і выдаткаванне сродкаў выбарчых фондаў асобаў, якія вылучаюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты, кандыдатаў у прэзідэнты

    У двухтыднёвы тэрмін з дня атрымання звестак ад падраздзяленняў

    “Беларусбанка”

    Выдача кандыдатам у прэзідэнты пасведчанняў аб рэгістрацыі

     

    У двухдзённы тэрмін пасля рэгістрацыі

    Правядзенне лёсавання паміж кандыдатамі ў прэзідэнты для вызначэння даты і часу выступаў па дзяржаўным тэлебачанні і радыё

    Не пазней чым у трохдзённы тэрмін пасля рэгістрацыі кандыдатаў

    Перадача Цэнтральнай выбарчай камісіяй у сродкі масавай інфармацыі для абнародавання паведамлення аб рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты

    Не пазней чым на чацверты дзень пасля рэгістрацыі

     

    Абскарджанне адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам

    У трохдзённы тэрмін у Вярхоўны суд, які разглядае скаргу ў трохдзённы тэрмін

    Перадвыбарчая агітацыя

    З моманту рэгістрацыі кандыдатаў і да 10 кастрычніка ўключна

    Апошні тэрмін прадстаўлення кандыдатам тэкста сваёй праграмы ў СМІ, вызначаныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй, для апублікавання

    Не пазней за 20 верасня ўключна

    Выраб агульных плакатаў з біяграфіямі кандыдатаў для размяшчэння на ўчастках для галасавання і ў іншых месцах, а таксама інфармацыйных матэрыялаў аб кандыдатах для накіравання выбаршчыкам

    Не пазней за 23 верасня

     

    Афармленне на выбарчых участках стэндаў з інфармацыяй аб кандыдатах (не пазней чым за 14 дзён да выбараў)

    Не пазней за 26 верасня ўключна

    Спыненне апублікавання вынікаў апытанняў грамадскай думкі, звязаных з выбарамі, і прагнозаў іх вынікаў (за 5 дзён да выбараў)

    Не пазней за 6 кастрычніка ўключна

    Датэрміновае галасаванне (пачынаецца не раней чым за 5 дзён да выбараў)

    З 6 па 10 кастрычніка ўключна

    Заканчэнне перадвыбарнай агітацыі (у дзень перад выбарамі)

    10 кастрычніка

    Правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

    11 кастрычніка

    Прадстаўленне пратаколаў аб выніках галасавання па аблясцях і горадзе Мінску ў Цэнтральную выбарчую камісію

    Не пазней за 15 кастрычніка ўключна

    Абвяшчэнне вынікаў выбараў

    Не пазней за 21 кастрычніка

    Правядзенне другога туру галасавання

    Не пазней за 25 кастрычніка

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці