• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мне вельмі прыемна атрымаць такую рэдкую кнігу! — вазочнік Антон Анішчук атрымаў падарунак да Дня народзінаў

    Актывіст ГА "БАЖ" Мікіта Пастухоў павіншаваў з Днём народзінаў вазочніка Антона Анішчука са Слоніма, які шукае сябе ў журналістыцы і з’яўляецца шчырым заўзятарам беларускай рок-музыкі.

    У падарунак Антону прывезлі з офіса ГА «БАЖ» кнігу пра беларускую альтэрнатыўную музыку  “222 альбомы беларускага року і ня толькі» аўтарства знаных музычных журналістаў Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мяльгуя.

    Меламан быў вельмі ўсцешаны такім падарункам:

    — Мне вельмі прыемна атрымаць такі рарытэтны падарунак. Для мяне асабіста імёны гэтых аўтараў — Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мяльгуя — не пусты гук, я даўно пра іх ведаю. Яны ў далёкім 1989 годзе выпусцілі зборнік сваіх артыкулаў «Праз рок-прызму», які стаў першай беларускай рок-энцыклапедыяй і цяпер з’яўляецца букіністычнай рэдкасцю. Ды што казаць, гэта была першая рок-энцыклапедыя на прасторах СССР, бо знакаміты рускамоўны зборнік «Back in The USSR» Арцемія Троіцкага быў выдадзены пазней.

    “222 альбомы беларускага року…” — другі зборнік артыкулаў легендарных беларускіх музычных журналістаў, якія, на жаль, пакінулі гэты свет. Гэтая кніга стала першым адмысловым літаратурна-музычным экспанатам у маёй хатняй бібліятэцы.

    Хачу падзякаваць усім, хто маё дачыненні да гэтага крутога падарунка — і Віталю Супрановічу, з падтрымкай якога кніга выйшла ў свет, і бажаўцам, дзякуючы якім я атрымаў гэтую рэдкую кнігу!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    «Здавалася, з кім можна гаварыць у Беларусі?» Наста Роўда — пра прагляды, хейт, уласны стыль і каманду «ТОК»

    Стваральнікі праекта «ТОК» меркавалі, што ў Беларусі не будзе з кім размаўляць у доўгіх інтэрв’ю. Але праз шэсць гадоў яны застаюцца запатрабаванымі. Вядоўца і менеджэрка праекта Наста Роўда расказала БАЖ пра рэкордныя тры запісы ў дзень, непрацуючую відэакамеру і як стала «членам сям’і» для некаторых гледачоў.   
    19.11.2024
    Акцэнты

    «Бюро»: Пасля нашых публікацый бізнэсоўцы перапісваюць кампаніі і выдаляюць профілі ў сацсетках

    Напрыканцы мінулага года паўстала новае беларускае медыя «Бюро» — праект, створаны камандай журналістаў-расследавальнікаў. Першая ж праца «Бюро» пра рээкспарт люксавых аўто выклікала перапалох на беларуска-еўрапейскай мяжы, а многія далейшыя матэрыялы вымушалі варушыцца і еўрапейскіх, і беларускіх чыноўнікаў. 
    15.11.2024

    «Мы зараз знаходзімся на парозе, калі будзем задаваць трэнды». Як «Трыбуна» стварае самае тэхналагічнае спартовае медыя для беларусаў

    05.11.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці