• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сакратарка выбарчай камісіі ў Віцебску мяркуе, што руская мова людзям “больш родная” за беларускую, бо Расія блізка

    Вядомы праваабаронца і сябра ГА “БАЖ” Павел Левінаў з’яўляецца чальцом Віцебскай абласной выбарчай камісіі. Ён выступіў з шэрагам прапаноў, як удасканаліць працу гэтай структуры, дасягнуўшы роўнасці правоў рускамоўных і беларускамоўных спажыўцоў інфармацыі.

    Праваабаронца і сябра ГА “БАЖ” Павел Левінаў

    Праваабаронца звярнуў увагу на тое, што сайты выканкамаў Віцебшчыны размяшчаюць усю інфармацыю пра выбары ў парламент выключна па-руску, па-беларуску яна нідзе не прадубляваная. Шмат пытанняў у Паўла Левінава выклікаюць і спосабы данясення інфармацыі пра выбарчую кампанію. Ён звяртае ўвагу на тое, што абласная выбарчая камісія не мае ні свайго сайта, ні старонак у сацыяльных сетках. Як чалец камісіі, ён лічыць вартым мець такія старонкі — на беларускай і на рускай мове — хаця б у Face­book.

    У абласной выбарчай камісіі няма і электроннага адраса, на які выбаршчыкі маглі б накіраваць свае пытанні, прапановы альбо даслаць дакументы. Праца мусіць весціся на сучасным узроўні: з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій  і з улікам правоў усіх груп насельніцтва, мяркуе праваабаронца.

    Аднак ягоныя прапановы наконт сферы ўжывання беларускай мовы не былі падтрыманыя камісіяй.

    Падчас апошняга пасяджэння старшыня Віцебскай абласной выбарчай камісіі Дзмітрый Хома заявіў, што адсутнасць матэрыялаў на беларускай мове не парушае дзейнага выбарчага заканадаўства.

    А на думку сакратаркі камісіі Святланы Ільюшчанка, руская мова людзям “больш родная” за беларускую, бо Віцебшчына знаходзіцца блізка да мяжы з Расіяй.

    Павел Левінаў застаўся адзіным чальцом камісіі, хто падчас галасавання выказаўся за неабходнасць інфармавання пра ход выбарчай кампаніі  па-беларуску.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці