• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Абвесцілі спіс намінантаў на прэмію імя Алеся Адамовіча

    Сёлета ў поўным спісе – 22 пазіцыі: 14 кніг і 8 артыкулаў у медыя, падкастаў, відэа. Сярод іх у тым ліку — два спецпраекты рэдакцыі Reform.news, падкаст «Радыё Свабоды» і Youtube-канал інтэрв’ю «Ток».

     Прэмія імя Алеся Адамовіча

    Прэмія была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам і масмедыя ў студзені 1995 года ў памяць пра пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча.

    Беларускі ПЭН абвяшчае поўны спіс намінантаў на прэмію імя Алеся Адамовіча за 2024 год — узнагароду, якая ўжо амаль тры дзесяцігоддзі адзначае творы, што гучаць у такт нашай сучаснасці.

    Сябры Беларускага ПЭНа маглі намінаваць на прэмію не толькі кнігі, але і іншыя формы выказвання: публіцыстычныя артыкулы, падкасты, дакументальнае кіно, асобныя відэа і відэацыклы. Пры гэтым мэты прэміі застаюцца нязменнымі – ушанаванне памяці Алеся Адамовіча і вылучэнне твораў, што адгукаюцца на самыя вострыя і балючыя пытанні сучаснасці.

    Поўны спіс:

    1. Кніга «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» – Вольга Вялічка (выдавецтва «Guten­berg Pub­lish­er»)
    2. Падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ» – Ганна Соўсь
    3. Спецыяльны праект «Выжившие» – калектыў аўтараў і аўтарак Reform.news
    4. Сайт праваабарончага цэнтра «Вясна»
    5. Падкаст «Вясна прыйдзе», спецыяльны сезон «Навошта нам гэта трэба?» – Кацярына А.
    6. Кніга «Горад пра мяне» – Аўтарка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі не абвяшчаюцца публічна)
    7. Кніга «За беларускае жыццё» – выдаўцы радыё «Рацыя», тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва» і цэнтр грамадзянскай адукацыі «Польшча – Беларусь»
    8. Кніга «Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр (2010–2020)» – калектыў аўтараў і аўтарак (выдавецтва «Warsz­taty Kul­tu­ry w Lublin­ie»)
    9. Кніга «Нічога нястрашнага» – Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth min­sk»)
    10. Спецыяльны праект «Пятая рэспубліка» – калектыў аўтараў і аўтарак, у партнёрстве з Reform.news
    11. Кніга «Развітанне з Радзімай» – Аксана Шпак (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі не абвяшчаюцца публічна)
    12. Кніга «Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции» – Таццяна Шчытцова (выдавецтва «Логвінаў»)
    13. Кніга «Сонца над дрыгвою» – Дымна Выдэрка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі не абвяшчаюцца публічна)
    14. Кніга «Соня, стой!» – Саша Гук (выдавецтва «Guten­berg Pub­lish­er»)
    15. Youtube-канал інтэрв’ю «Ток» – Настасся Роўда
    16. Youtube-выпуск «Фабрика несвободы: тайны тюрем Беларуси, которые должны узнать все» – калектыў аўтараў і аўтарак праекта «Сумленныя людзі»
    17. Кніга «Фэмінізацыя беларускай мовы: Сацыялінгвістычнае дасьледаваньне» – Уладзіслаў Гарбацкі (выдавецтва «Skary­na Press»)
    18. Кніга «Цела таксама архіў» – Наста Манцэвіч, Алок Вайд-Мэнан (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)
    19. Падкаст «Чертежи свободы», сезон 1 – Кацярына Дзяйкала, Кацярына Кузняцова
    20. Кніга «чорны лес» – тоні лашдэн (выдавецтва «Мяне няма»)
    21. Кніга «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» – Таццяна Заміроўская (выдавецтва «Мяне няма»)
    22. Кніга «DESCENT INTO THE MARSH: Belarus and Hong Kong» – Леся Пчолка (самвыд)
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці