• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Справа рэгнумаўцаў”: суд прызнаў фігурантаў вінаватымі, але іх вызвалілі ў зале суда

    Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнку прызналі вінаватымі ў парушэнні артыкула 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне варожасці паводле нацыянальнай прыналежнасці у складзе групы.

    Асуджаных вызвалілі з-за кратаў у судовай зале (змененая мера стрымання). Паўлавец, Алімкін, Шыптэнка пакараныя 5 гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 3 гады. Да ўступлення выраку ў сілу асуджаныя будуць знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

    Што азначае “справа рэгнумаўцаў” для медыясупольнасці? Выказваюцца Класкоўскі, Давыдзька, Бастунец, Пачобут, Пальчыс

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/ced7bd84-9740-44a3-8364-b71f75f9d28f_w1597_n_r0_s_0.jpg

    Пасля абвяшчэння выраку Сяргей Шыптэнка заявіў, што будзе абскарджваць прысуд і працягне супрацоўнічаць з расійскімі сайтамі.

    Шыптэнка сказаў, што гэта (судовы працэс — рэд.) была неадэкватная рэакцыя на выказаныя імі меркаванні і словы.

    «Я спадзяюся, што фундаментальныя правы і свабоды, якія даліся нам такой дарогай цаной, не будуць страчаныя», — заявіў Шыптэнка.

    Ад ранейшага абвіначання ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці дзяржаўнае абвінавачанне адмовілася ў ходзе судовага працэсу. Пракурор Аляксандр Кароль папрасіў пакараць падсудных 5 гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 3 гады.

    Прысуд пачалі агалошваць у Мінскім гарадскім судзе а 14‑й гадзіне.

    Падчас папярэдняга следства мужчыны ўжо правялі за кратамі больш за год. Яшчэ адзін фігурант справы, шэф-рэдактар Reg­num Юры Баранчык, на запыт беларускага боку быў затрыманы ў сакавіку 2017 года ў Маскве, але неўзабаве яго вызвалілі. На Баранчыка ў Беларусі завялі асобную крымінальную справу.

    За што судзяць аўтараў расейскага сайту Regnum. Цытаты з артыкулаў

    Прокурор огласил обвинения по делу авторов Regnum ТЕКСТ ОБВИНЕНИЙ

    Пракурор запатрабаваў для аўтараў Regnum па 5 год турмы з адтэрміноўкай (АБНОЎЛЕНА)

     

    Фота «Радыё Свабода»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці