“Справаздача-2015”. Адкрываецца выстава найлепшых фота ад рэпарцёраў TUT.by
За 2015 год фотослужба TUT.BY зрабіла за год амаль 1300 фотарэпартажаў. Своеасаблівая "справаздача" адбудзецца 20 студзеня а 19-й гадзіне ў Галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх).
«На працягу года фатографы падарожнічалі па балотах і лясах, падымаліся ў неба і на дах, фіксавалі палітычныя падзеі ў нашай краіне, а таксама ў Грузіі, Італіі, Кітаі, Латвіі, Літве, ААЭ, Польшчы, Сербіі і Украіне», — анансуе выставу партал.
Сярод удзельнікаў: Вадзім Заміроўскі, Дзмітрый Брушко, Сяргей Балай, Вольга Шукайла, Аляксандр Васюковіч ды іншыя вядомыя фатографы.

Вадзім Заміроўскі, фота з праекта «Краіна балот»

Дзмітрый Брушко здымаў сям’ю, якая засталася ў зоне адсялення пасля ЧАЭС

Сяргей Балай пабываў у кітайскім горадзе Шангры-Ла

Аляксандр Васюковіч здымаў партрэты ахвяраў гвалту
У экспазіцыі прадстаўленыя адзіночныя здымкі, якія аўтары і калектыў фотаслужбы палічылі лепшымі, а таксама некалькі серый.
Читать полностью: http://news.tut.by/culture/480948.html
Час працы выставы:
панядзелак — пятніца з 9.00 да 18.30. Уваход вольны.
Адрас: г. Мінск, пр‑т Дзяржынскага, 57, 9 паверх
(ст. метро Міхалова, БЦ Omega Tower)
Читать полностью: http://news.tut.by/culture/480948.html
