Vadimati паведаміў, што справу аб абразе ім Вольгі Бондаравай спынілі
Пра вынікі праверкі за абразу праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай блогерам і палітвязнем Вадзімам Ермашуком (Vadimati) паведаміў сам Вадзім у сторыс. Паводле яго, справу спынілі, бо не знайшлі доказаў, што пад «гродзенскай шлюхай» Вадзім меў на ўвазе Вольгу.
![](https://awsedrftg.sbs/wp-content/uploads/2024/12/ermashuk_vadimati_viasna-1.webp)
Вадзім Ермашук. Крыніца фота: Вясна
Навіну аб спыненні праверкі Вадзім даведаўся ад участковага, які ёй займаўся. Прычынай стаў недахоп доказаў. «Там няма яе імя, прозвішча, а яна гэта прыняла на сябе ўсё — што яна шлюха і шалава гродзенская, уяўляеце?».
Артыкул за абразу ў Беларусі прыбралі з Крымінальнага кодэкса. Цяпер за яе пагражае адміністрацыйная адказнасць. Пад абразай разумеюць наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме. За гэта паводле арт. 10.2 КаАП пагражае штраф або арышт.
Вадзім папрасіў перадаць навіну Вользе і паабяцаў пры сустрэчы абас*аць яе.
Вядома, што Вадзім таксама падаваў заяву ў міліцыю на Бондараву за абразу — органы не адрэагавалі.
Гродзенскі блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук адбыў тры гады калоніі і пакінуў Беларусь. Да ад’езду ён перанёс некалькі аперацый з‑за анкалогіі і паспеў папрацаваць на «Кароне». Яго акаўнт у Instagram прызналі экстрэмісцкім.
![](https://awsedrftg.sbs/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)