• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Справу аб забойстве Шарамета засакрэцілі

    Нацыянальная паліцыя Ўкраіны з 24 ліпеня 2017 года засакрэціла ўсе рашэньні судоў па справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета.

     

    «Пастановай Галоўнага сьледчага ўпраўленьня Нацыянальнай паліцыі ад 24 лiпеня 2017 года аб прымяненьні мер бясьпекі ў адносінах да асобаў, якія прымаюць удзел у крымінальнай судовай вытворчасьці, прадпрыемства (дзяржаўнае прадпрыемства» Інфармацыйныя судовыя сыстэмы «) абавязана абмежаваць у Адзіным рэестры судовых рашэньняў поўны і агульны доступ да пастановаў, прынятых сьледчымі судзьдзямі Пячэрскага раённага суда Кіева па хадайніцтвах у крымінальнай вытворчасьці», — гаворыцца ў рашэньні.

    Прычыну Нацпаліцыя не назвала.

    У дадзены момант з Адзінага рэестру судовых рашэньняў выдаленыя з адкрытага доступу больш за 200 рашэньняў па справе аб забойстве Шарамета. У прыватнасьці, выдаленыя рашэньні аб прадастаўленьні паліцыі інфармацыі аб мабільных перамовах магчымых фігурантаў крымінальнай справы.

    20 ліпеня 2016 года аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся Шарамет, быў падарваны ў цэнтры Кіева.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці