Справу супраць журналіста Сяргея Няроўнага зноў адправілі на дапрацоўку. Склалі новыя пратаколы
Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў
Справу супраць журналіста Сяргея Няроўнага суддзя зноў адправіла на дапрацоўку ў РАУС. На журналіста склалі новыя пратаколы.
Супрацоўнік міліцыі, які склаў пратаколы, прысутнічаў у судзе. Адразу пасля паседжання суда ён запрасіў Сяргея Няроўнага ў РАУС і там склаў на яго новыя пратаколы з улікам парадаў суддзі.
Калегу вінавацяць у распраўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў шляхам таго, што журналіст нібыта паставіў лайк на старонках у Facebook, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі.
Супраць Няроўнага на мінулым тыдні завялі 2 адміністрацыйныя справы (за лайк на старонцы ТУТ.БАЙ і старонцы незалежнага беларускага тэлеканала).
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў