• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

    КДБ лічыць дзяўчыну датычнай да «экстрэмісцкага фармавання» Medi­aIQ — праекта «Прэс-Клуба» па павышэнні медыяпісьменнасці.

    Стала вядома пра арышт журналісткі Паліны Піткевіч

    Паліна Піткевіч. Фота: сацыяльныя сеткі

    7 сакавіка 2025 года ў Мінскім гарадскім судзе пачынаюць судзіць журналістку Паліну Піткевіч. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фарміраванні» (ч.3 арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса).

    Калі ў чэрвені 2024 года КДБ Беларусі абвесціў праект Media IQ экстрэмісцкім фарміраваннем, то называў Піткевіч сярод яго ўдзельнікаў.

    Прыкладна ў той жа час акаўнты Паліны апошні раз былі анлайн.

    Паліна Піткевіч нарадзілася ў 1994 годзе. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (2016). Яна захаплялася тэатрам і нейкі час грала як актрыса ў Лабараторыі сацыяльнага тэатра ў Мінску. Як журналістка пісала на культурніцкія тэмы.

    Таксама Паліна вядомая сваёй любоўю да жывёл — на яе старонках у сацсетках можна знайсці мноства аб’яў пра дапамогу бяздомным хвастатым. Па словах знаёмых, у Паліны ў самой дома жыў не адзін выратаваны кот.

    Паліне Піткевіч пагражае да 4 гадоў хіміі ці ад 2 да 6 гадоў калоніі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці