• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стала вядома, калі пачнецца закрыты суд над Уладзімірам Чудзянцовым

    Ён правёў за кратамі амаль год.

    26 кастрычніка ў судзе Заводскага раёна Мінска пачнецца разгляд справы Уладзіміра Чудзянцова (Зуева). Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса:

    • арт. 328–1 (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу наркатычных сродкаў) з максімальным пакараннем 7 гадоў;

    • ч.2 арт. 343 (выраб і распаўсюд порна) з максімальным пакараннем 4 гады.

    У судзе Завадскога раёна паведамілі, што працэс будзе закрытым, бо ў справе фігуруе непаўнагадовы пацярпелы.

    Нагадаем, Чудзянцоў быў затрыманы 21 лістапада 2019 года на беларускай мяжы па дарозе ў Варшаву. Падчас мытнага кантролю ў рэчах журналіста знайшлі пакунак з наркатычным рэчывам. Была заведзена крымінальная справа. 10 студзеня 2020 года Следчы камітэт паведаміў, што супраць Чудзянцова пачалі крымінальную справу за «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняга» паводле ч. 2 арт. 167 Крымінальнага кодэкса.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці