Стала вядома, куды ўладкаваўся на працу былы міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч
Былы міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч страціў сваю пасаду 4 чэрвеня 2020 года. Менш чым праз месяц ён атрымаў новае прызначэнне.
Як даведалася «Наша Ніва», з 1 ліпеня Алесь Карлюкевіч узначаліць часопіс «Беларуская думка». Гэта грамадска-палітычнае выданне, заснавальнікам якога лічыцца Адміністрацыя прэзідэнта, а выдаўцом з’яўляецца БелТА.
Галоўнымі рэдактарамі часопіса былі Уладзімір Вялічка (1991–2007), Вадзім Гігін (2007–2016), Аляксандр Самовіч (2016–2017). Апошнім часам галоўнага рэдактара не было, толькі працавала намесніца рэдактара — Таццяна Шаблыка.
Алесь Карлюкевіч працаваў у Міністэрстве інфармацыі з 2016 года (з 2017-га — узначаліў яго). Дагэтуль быў галоўным рэдактарам Выдавецкага дома «Звязда».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў