Стала вядома, па якім артыкуле затрыманы журналіст «Белсата» Ігар Ільяш
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Ігар Ільяш з’яўляецца падазраваным па ч.1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Сёння суд разглядаў скаргу на затрыманне Ільяша, але пакінуў яе без задавальнення.
Ігара Ільяша затрымалі 16 ліпеня, у ягонай кватэры прайшоў вобшук. Ягоныя акаўнты ў сацыяльных сетках былі выдаленыя, а аналітычны тэлеграм-канал – захоплены сілавікамі. Ільяша спачатку адвезлі ў Следчы камітэт, а пасля змясцілі ў ІЧУ. 19 ліпеня стала вядома, што журналіст застанецца за кратамі яшчэ прынамсі да 26 ліпеня.
20 ліпеня праваабаронцы прызналі Ігара Ільяша і іншых затрыманых журналістаў палітвязнямі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў