Сталі вядомыя лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі
Пулітцэраўскую прэмію 2024 года атрымалі AP, New Yorker, Times, Reuters, New York Times і расійскі апазіцыянер, аглядальнік Washington Post Уладзімір Кара-Мурза. Вынікі апублікаваныя на сайце прэміі.

Уладзімір Кара-Мурза. Фота: Максім Грыгор’еў / TASS
Сусветныя СМІ адзначылі, у прыватнасці, за расследаванні вытворчай імперыі Ілона Маска, публікацыі пра глабальны міграцыйны крызіс на мяжы ЗША і Мексікі, фотаздымкі і асвятленне канфлікту Ізраіль — Газа.
Узнагароду атрымалі таксама аўтары Washington Post — Дэвід Хофман, Джэры Шы і расійскі апазіцыянер, аглядальнік WP Уладзімір Кара-Мурза.
Кара-Мурза адзначаны ў намінацыі «Каментарый». Яго ўзнагародзілі за серыю калонак, якія ён напісаў для The Washington Post з расійскай калоніі.
Падчас абвяшчэння лаўрэатаў арганізатары прэміі падкрэслілі, што Кара-Мурза пісаў калонкі, усведамляючы ўсю небяспеку, але настойваючы на дэмакратычнай будучыні Расіі. Усяго палітык напісаў сем калонак для амерыканскага выдання.
Пулітцэраўская прэмія — адна з самых прэстыжных прэмій ЗША ў галіне літаратуры і журналістыкі. Яна ўручаецца штогод у першы панядзелак мая ў Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку.
