Сталі вядомыя прычыны блакавання сайта «Беларускі партызан»
22 снежня 2016
Папулярны навінны сайт «Беларускі партызан» ужо чацвёрты дзень застаецца недаступны.
«Сітуацыя банальная. Для верыфікацыі сайта хостар даслаў мэйл на скрыню Паўла Шарамета. Доступу да яе няма. Адпаведна, ніхто на мэйл не адказаў, — расказаў чалавек з «БелПартызана». — Сайт заблакавалі. Цяпер пішуць «Дамен хутка будзе разблакаваны». Прынамсі, ўчора такі адказ нам прыйшоў. А што такое «хутка», мы не ведаем», — расказаў «партызанавец».
«Беларускі партызан» быў заснаваны журналістам Паўлам Шараметам, які быў забіты ў Кіеве сёлета.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Фонд BYSOL абвяшчае калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязняў
19.11.2024
Настассю Мацяш, абвінавачаную ў супрацы з «Белсатам», прызналі палітзняволенай
27.05.2024
Па даносе Прыдыбайлы затрымалі 54-гадовую мінскую тыктокерку
25.03.2024
Наеліся публічнасці: людзі моцна змянілі свае паводзіны ў сацсетках
09.10.2024