«Сталічнае тэлебачанне» вяртае ў эфір праграмы вытворчасці расійскага «РенТВ»
У праграму перадач «Сталічнага тэлебачання» (СТБ) вяртаецца кантэнт расійскага «РэнТВ».
8 студзеня «Наша Ніва» звярнула ўвагу на тое, што з эфіру беларускага тэлеканала СТБ зніклі перадачы расійскага скандальна вядомага «РенТВ».
Праграмная дырэкцыя і прэс-служба тэлеканала сітуацыю не каментавалі.
Пазней на партале tut.by з’явіўся каментар намесніка генеральнага дырэктара СТБ Паўла Каранеўскага, які паведаміў, што перадачы расійскага партнёра вернуцца ў эфір, але калі гэта адбудзецца, ён дакладна не сказаў.
У аўторак 9 студзеня з’явілася праграма перадач «Сталічнага тэлебачання» на наступны тыдзень. Аматары перадач пра рэпцілоідаў і масонскія змовы будуць задаволеныя — СТБ зноў пачне рэтрансляваць праграмы «РэнТВ» з 15 студзеня.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў