Старшыня ГА «БАЖ» удзельнічае ў Канферэнцыі грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
25 кастрычніка 2017
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Таліне 25 кастрычніка распачала працу Канферэнцыя грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Беларусь прадстаўляюць два дзясяткі асобаў, у тым ліку старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэй Бастунец.
Тэма канферэнцыі — «Рэальныя вынікі для людзей: перспектывы Усходняга партнёрства да 2020 года і надалей». канферэнцыя парводзіцца раз на два гады і з’яўляецца паралельным мерапрыемствам Саміта Усходняга партнёрства.
Сярод тэмаў, якія сёлета будуць абмяркоўваць, — роля грамадзянскай супольнасці ў развіцці кампетэнтнасці сродкаў масавай інфармацыі і ў барацьбе з дэзінфармацыяй, урад і супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю, дэмакратычнае кіраванне, электронныя рашэнні ў рамках празрыстага кіравання.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Радыё Свабода» выпускае падкаст-серыял пра «ўсе кругі пекла карнай сістэмы рэжыму Лукашэнкі»
04.04.2024
Зін Pamyłka запусціў краўдфандынг для навуковай прэміі
22.11.2024
У СНД раптам задумаліся пра забеспячэнне правоў журналістаў. Па ініцыятыве Расіі
21.03.2024
Сенат Польшчы заклікае забяспечыць свабоду Андрэю Гнёту
28.10.2024