• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд Магілёва “ўціхую” адрэагаваў на скаргу журналіста

    Карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч выпадкова заўважыў, што ў вывешаных на ўваходзе правілах праходу ў будынак суда Кастрычніцкага раёна Магілёва і суда Магілёўскага раёна адбыліся змены.

    У прыватнасці, новы парадак праходу ў будынак суда вызначае, што зараз пропуск прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі ажыццяўляецца пры прад’яўленні службовага пасведчання.

    Паказальна, што яшчэ некалькі месяцаў таму ўсё той жа Уладзімір Лапцэвіч скардзіўся на супрацоўніка дэпартамента аховы, які палічыў, што пасведчанне карэспандэнта інфармацыйнага агенцтва БелаПАН не з’яўляецца дакументам, якім можна засведчыць асобу. Гэты супрацоўнік аховы адмовіўся прапускаць журналіста ў будынак і запатрабаваў ад яго прад’явіць пашпарт.

    Пасля здарэння ў судзе У. Лапцэвіч паехаў у дэпартамент аховы Ленінскага раёна і пакінуў свае заўвагі ў Кнізе заўваг і прапаноў.

    Журналіст палічыў, што ў дзеяннях супрацоўніка дэпартамента аховы можна пабачыць парушэнне артыкула 198 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста).

    Праз пэўны час Лапцэвіч атрымаў адказ з дэпартамента аховы, што ніякіх парушэнняў з боку супрацоўніка аховы не было.

    Зараз жа стала бачна, што на скаргу журналіста ўсё ж адрэагавалі і змянілі тэкст службовай інструкцыі.

    У. Лапцэвіч адзначыў, што змены ў дакуменце ён заўважыў 23 мая раніцай. “Аднак самі правілы з’явіліся адназначна не ўчора. Калі, не ведаю. Але вісіць не менш за месяц. Яны ціхенька інструкцыю павесілі, пры тым што адказ на маю скаргу далі такі, што ніякіх парушэнняў з боку ахоўніка, які мяне не пускаў, не было”, — распавёў Уладзімір Лапцэвіч.

    Добра ўжо тое, што ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Магілёва хоць “ўціхую”, але ўсё ж адрэагавалі на скаргу журналіста.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці