• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд над Арцёмам Сізінцавым так і не скончаны. Працяг 24 верасня

    Незалежнага журналіста, які супрацоўнічае з “Беларускім Радыё Рацыя”, вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі паводле артыкула 23.34 КаАП. Арцёма Сізінцава затрымалі ў Мінску 6 верасня, хоць ён тлумачыў міліцыянтам, што не з’яўляецца ўдзельнікам маршу пратэсту, а выконвае свае прафесійныя абавязкі.

    Тры дні яго трымалі за кратамі, і толькі 8 верасня прайшло першае судовае пасяджэнне — у ізалятары часовага ўтрымання ў Жодзіне, куды журналіста даставілі пасля затрымання. Справу журналіста разглядала суддзя Жодзінскага раённага суда Кацярына Якубіцкая, у выніку яна абвясціла перапынак у да 16 верасня. Справу перадалі суддзі Ганне Мукавозчык.

    Сёння Арцём Сізінцаў і яго адвакат спрабавалі пераканаць суд у відавочным: журналіста, якія асвятляе пратэсты, нельга лічыць іх удзельнікам. Але і другая суддзя працэс не завершыла, а абвясціла перапынак. Яна вырашыла, што варта дачакацца сведкаў-міліцыянтаў, якія на суд не з’явіліся.

    Працяг судовага пасяджэння прызначаны на 24 верасня.

    На думку незалежнага журналіста, вялікага сэнсу ў гэтым няма: міліцыянты са схаванымі тварамі, якія пішуць пратаколы “пад капірку”, наўрад ці засведчаць, што бачылі ў ягонай асобе прадстаўніка СМІ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці