• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд над Эдуардам Пальчысам пачнецца 14 кастрычніка

    14 кастрычніка Менскі гарадзкі суд пачне разгляд крымінальнай справы заснавальніка і аўтара сайту 1863x.com Эдуарда Пальчыса.

    Эдуард Пальчыс

    Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла жонка Эдуарда Вікторыя Пальчыс, якой прыйшла позва зьявіцца ў суд у якасьці сьведкі.

    Яна сказала, што Эдуард перадаў праз адваката, што спадзяецца на адкрыты працэс.

    Калі Эдуарда Пальчыса перавядуць са сьледчага ізалятара ў Жодзіне на «Валадарку», пакуль невядома.

    Блогер Эдуард Пальчыс, вядомы ў інтэрнэце пад імем «Джон Сыльвэр», зьмяшчаў на сайце 1863х.com, сярод іншага, матэрыялы, у якіх даваліся крытычныя ацэнкі палітыцы Расеі адносна Беларусі і Ўкраіны. На пачатку году Эдуарда Пальчыса арыштавалі ў Расеі і выдалі Беларусі. Эдуарда Пальчыса абвінавачваюць у «распальваньні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці або розьні» (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу) і «распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў» (ч.2 арт. 343). За «распальваньне варожасьці» Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да шасьці месяцаў ці абмежаваньне волі на тэрмін да пяці гадоў, а за «распаўсюд парнаграфіі» — пазбаўленьне волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці