Суд над фрылансерамі з Брэста Пятрухіным і Гарбуновым перанесены на заўтра
                         Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            Сёння суд Ленінскага раёна Брэста пачаў разгляд спраў журналістаў-фрылансераў Сяргея Пятрухіна і Змітра Гарбунова.
Суддзя Семянюк суда Ленінскага раёна горада Брэста перанесла на 14 сакавіка разгляд спраў журналістаў-фрылансераў Сяргея Пятрухіна і Змітра Гарбунова.
Пятрухін і Гарбуноў былі затрыманыя 12 сакавіка ў Брэсце падчас акцый пратэсту супраць дэкрэта № 3 аб «дармаедах».
Сяргея Пятрухіна абвінавачваюць у тым, што ён быццам бы заклікаў людзей да ўдзелу ў несанкцыяваных вулічных акцыях.
Змітру Гарбунову прад’яўлена абвінавачванне ва ўдзеле ў недазволеных уладамі масавых мерапрыемствах.
Пятрухін і Гарбуноў маюць блог на Youtube.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                        
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
        
                        @bajmedia