Суд над уласнікам Kyky.org і The Village- Мінск Аляксандрам Васілевічам пачнецца 24 студзеня
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Аляксандра Васілевіча Надежда Зеленкова.
Аляксандру Васілевічу ставяць у віну ўхіленне ад выплаты падаткаў. Суддзёй будзе Марына Фёдарава.
Аляксандр Васілевіч — уладальнік рэкламнага агенцтва Vondel/Hepta, прасторы «Галерэя Ў» (закрытая), сайтаў Kyky.org і The Village-Мінск.
Васілевіча затрымалі 28 верасня 2020 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў