Суд над журналістам «Новага Часу» Дзмітрыем Дзмітрыевым не адбыўся
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Суд над затрыманым 11 кастрычніка журналістам «Новага Часу» Дзмітрыем Дзмітрыевым, прызначаны на сёння, не адбыўся.
У канцэлярыі суда журналісту паведамілі, што справу яшчэ не паспелі размеркаваць на канкрэтнага суддзю і працэс пройдзе ў іншы дзень. Журналіста абяцаюць выклікаць позвай.
Наступныя суды над журналістамі прызначаныя на пятніцу, 15 кастрычніка. Расклад тут.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў