• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд нада мною доўжыўся менш за хвіліну, — журналіст БелаПАН Аўсеюшкін

    Журналіст БелаПАН Ян Аўсеюшкін, які 23 лістапада выйшаў на волю пасьля 15-сутачнага адміністрацыйнага арышту, расказаў пра абставіны свайго затрыманьня і знаходжаньня пад вартай.

    Журналіст 8 лістапада асьвятляў у Менску акцыю пратэсту «Марш народаўладзьдзя» і быў затрыманы каля гандлёва-забаўляльнага цэнтру Gal­le­ria Min­sk.

    «Акружыў АМАП, я паказаў пасьведчаньне, але гэта не дапамагло, павялі ў аўтазак. Хтосьці зь іх сказаў: „Штосьці ты занадта важна ідзеш“. Адзін раз ударылі пад дых. У аўтазаку патрабавалі пароль ад тэлефона, пагражаючы зьбіцьцём. Пароль не сказаў, але ня білі. Можна сказаць, пашанцавала. Прывезьлі ў Партызанскі РУУС, склалі пратакол. Ноччу павезьлі ў Жодзіна, прыехалі да 4‑й ці да 6‑й раніцы», — цытуе Аўсеюшкіна агенцтва БелаПАН.

    «У сераду, 11 лістапада, адбыўся суд, ён доўжыўся менш за хвіліну. Судзьдзя была з Валожынскага раёну, прозьвішча не запомніў. Спытала, што рабіў на акцыі, адказаў, што працаваў як журналіст. Усё роўна — 15 сутак. 14 лістапада быў этап у Магілёў, везьлі каля 200 чалавек. Там умовы былі лепшыя, але вельмі шмат хворых. Чхаюць, кашляюць. Не ведаю, „карона“ ці не. Я перахварэў каранавірусам некалькі тыдняў таму», — сказаў Аўсеюшкін.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці