Суд пакараў журналіста Андрэя Буку штрафам за аватарку ў Facebook
Сёння, 16 сакавіка, адбыўся адміністрацыйны працэс па справе журналіста і грамадскага актывіста з Шаркаўшчыны Андрэя Букі.
Суд Шаркаўшчыны і Шаркаўшчынскага раёна прызнаў журналіста вінаватым паводле артыкула 24.23 («пікетаванне» аватаркай у фэйсбук) і пакараў штрафам памерам 30 базавых велічынь (1110 рублёў). Справу разглядала суддзя Аксана Табола.
Падставай для адміністацыйнага пераследу стала аватарка ў сацыяльнай сетцы Facebook. Фотаздымак з колерамі нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга, які Андрэй Бука размясціў яшчэ ў 2020 годзе.
Нагадаем, 12 сакавіка дадому да журналіста прыйшлі супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАУС Маліноўскі і Някрасаў для «агляду жылога памяшкання». У выніку ў яго забралі «для праверкі» ноўтбук.
Чытайце яшчэ:
У беларускіх медыйшчыкаў з рэгіянальных выданняў прайшлі ператрусы. Вядома пра затрыманні
Латвия заблокировала много российских СМИ, но местные порталы продолжают продвигать кремлёвские нарративы
«Цяжка ўявіць, што я больш ніколі не буду пісаць». Пагаварылі з калегамі, якія сышлі з журналістыкі
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў