• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд прызнаў экстрэмісцкімі “Хорошие новости для Ганцевичей”

    Група Viber пад назвай “Хорошие новости для Ганцевичей” 5 кастрычніка 2022 года трапіла ў “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

    Як даведаліся брэсцкія праваабаронцы, 3 кастрычніка суддзя Ганцавіцкага раёну Аксана Зоткіна разглядала прапанову мясцовага пракурора Аляксандра Гурбановіча аб прызнанні “экстрэмісцкімі матэрыяламі” згаданай групы ў Viber. Мяркуючы па тым, што 5 кастрычніка гэтая група ўжо значыцца ў спісе забароненай інфармацыйнай прадукцыі, рашэнне суда было станоўчым.

    Варта дадаць, што раней па тым жа адрасе ў Viber замест “Хорошие новости для Ганцевичей” існавала група “Горячие новости для Ганцавичей”, якую таксама прызналі экстрэмісцкай. Зараз на іх месцы імгненна з’явілася суполка пад назвай “Чудо-Новости”.  

    Сёлета ў верасні суддзя Аксана Зоткіна і пракурор Аляксандр Гурбановіч прызнавалі ўжо “экстрэмісцкімі матэрыяламі” тэлеграм-канала інтэрнэт-выдання “Першы рэгіён”. Аналагічнае рашэнне было прынятае ў дачыненні да тэлеграм-чата “Каментатарская”.

    Чытайце яшчэ:

    Слом эпох: фотографии Сергея Брушко о 1980–1990‑х годах в Беларуси

    «Теперь у городской газеты 72 учредителя, которые владеют акциями СМИ». Рассказываем, как работают районки в Норвегии

    В суд направлено уголовное дело по обвинению экс-журналиста Дмитрия Лукши

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці