• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Суд-стаханавец» прызнаў экстрэмісцкімі шэраг вядомых праектаў: «Салідарнасць», «Радыё Ўнэт», «Ранак»

    Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 4 ліпеня прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» адразу сотню з лішкам старонак не звязаных паміж сабой інтэрнэт-рэсурсаў на рознажанравых платформах. У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі шмат вядомых праектаў:

    ▪️ Сайт і сацсеткі «Радыё Ўнэт»;

    ▪️ Сайт і сацсеткі газеты «Салідарнасць»; 

    ▪️ Сайт і сацсеткі светлагорскага выдання «Ранак».

     

    Як вынікае з абноўленага ўвечары 7 ліпеня «Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі, які дасягнуў ужо 650 старонак, сярод новых «чальцоў» фігуруе россып інтэрнэт-пляцовак пад шыльдай папулярнага медыйнага праекта «Салідарнасць». 

    – Інтэрнэт-сайт з назвай «Салідарнасць» (ідэнтыфікатар  https://gazetaby.com);

    – Сайт з назвай @gazetaby (ідэнтыфікатар https://linktr.ee/gazetaby);

    – Старонка ў сацсетцы Face­book з назвай «Салідарнасць» (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/gazetaby);

    – Старонка ў сацсетцы Insta­gram з назвай gazetaby­com (ідэнтыфікатар  https://www.instagram.com/gazetabycom);

    – Старонка ў сацсетцы Tik­Tok з назвай gazeta­by (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@gazetaby);

    – Telegram-канал с назвай «Салідарнасць – галоўныя навіны» (ідэнтыфіктар https://t.me/gazetaby);

    – Старонка ў сацсетцы Twit­ter з назвай «Салідарнасць – галоўныя навіны Беларусі» (ідэнтыфакатар https://twitter.com/gazetabycom).

    Недзяржаўная газета «Салідарнасць» паўстала на хвалі адраджэння на пачатку 1990‑х у Салігорску Мінскай вобласці. Першапачаткова выданне пазіцыянавала сябе як друкаваны орган Беларускага незалежнага прафсаюза і сваёй назвай перанакіроўвала да падзей у суседняй Польшчы, дзе рабочыя спрычыніліся да набліжэння краху прамаскоўскага рэжыму. 

    Рэдактарамі выдання ў розныя перыяды былі Уладзімір Дуброўскі, Рыгор Сачыловіч, Віктар Бабаед, Віталь Мурылёў.

    У медыя агульнанацыянальнага парадку газета трансфармавалася крыху пазней, калі на чале рэдакцыі стаў вядомы журналіст Аляксандр Старыкевіч — экс-галоўны рэдактар галіновай газеты «Беларускі час», які прыйшоўся недаспадобы новапрызначанаму старшыні праўладных прафсаюзаў Леаніду Козіку.

    Менавіта пры ім «Салідарнасць» перажыла «рэнесанс», за кароткі час перавысіўшы наклад больш чым у 5000 асобнікаў. А якраз 20 гадоў таму выйшаў супольны нумар «Салідарнасці» і «Белорусской деловой газеты» — такім чынам была выказана салідарнасць з рэдакцыяй папулярнага эканамічнага тыднёвіка, які пачалі мэтанакіравана пераследаваць улады.

    Акрэсленая пазіцыя не засталася незаўважанай: перад прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года «Салідарнасць», як і шэраг іншых недзяржаўных газет, паралізавалі эканамічна: дзяржаўныя прадпрыемствы-манапалісты «Белпошта» і «Белсаюздрук» без тлумачэння прычын адмовіліся яе распаўсюджваць. Ад таго часу выданне выходзіць у інтэрнэт-версіі, здолеўшы захаваць касцяк сваіх прыхільнікаў.

    Падчас наступных электаральных кампаній разам з іншымі незалежнымі інтэрнэт-рэсурсамі «Салідарнасць» падвяргалася мэтанакіраванаму блакаванню з боку Міністэрства інфармацыі. Так, у жніўні 2020-га быў заблакаваны афіцыйны сайт, а з 2021-га — і люстэрка галоўнай старонкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці